Нядзеля, 05.05.2024, 10:21

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ПРАФСАЮЗНАГА РУХУ БЕЛАРУСІ

Галоўная »
МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ПРАФСАЮЗНАГА РУХУ БЕЛАРУСІ створаны ў г.Мінск 29.09.2005 г. паводле рашэння Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на базе рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў. Адкрыты для наведвання ў 2007 г.

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ПРАФСАЮЗНАГА РУХУ БЕЛАРУСІ

Музейная калекцыя (2008) налічвае 1700 адзінак захоўвання. Плошча экспазіцыі 100 м². Фонды музея складаюць друкаваныя і рукапісныя матэрыялы і дакументы, фотаздымкі, ганаровыя граматы і дыпломы, узнагароды і інш. Экспазіцыя расказвае аб станаўленні і развіцці прафсаюзнага руху Беларусі з пачатку 20 ст. Сярод дакументаў газета «Профессинальный вестник» № 3 за 1907 г., пратакол № 1 пасяджэння Мінскага губернскага прафсаюзнага савета ад 28.10.1920 г., працоўны дагавор наймальніка з работнікам — 13-гадовым парабкам за 1925 г., пастанова 1-й Рэспубліканскай (беларускай) межсаюзнай канферэнцыі ад 02.11.1948 г.

Асобныя раздзелы экспазіцыі знаёмяць з дзейнасцю Нацыянальнага прафсаюзнага цэнтра — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, 28 галіновых рэспубліканскіх прафсаюзаў, 6 абласных і Мінскага гарадскога аб’яднанняў прафсаюзаў. Прадстаўлены фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы арганізатараў і актыўных удзельнікаў прафсаюзнага руху Беларусі: Героя Савецкага Саюза І.А.Бельскага (старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў у 1948-58), Героя Сацыялістычнай Працы М.А.Барысевіча (старшыня прафсаюзнага Беларускага рэспубліканскага савета навукова-тэхнічных таварыстваў у 1967-69), Героя Беларусі, акадэміка М.С.Высоцкага (член Камісіі па прысуджэнні прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы, навукі і тэхнікі), старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 2002 г. Л.П.Козіка.

У музеі праводзяцца экскурсіі для актывістаў прафсаюзных арганізацый, прадстаўнікоў працоўных калектываў, студэнтаў.

Аўтар: Т.П. Няфёдава
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа,
М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: г.Мінск, пр.Незалежнасці, 25
Тэлефоны: +375-17-203-46-80; +375-17-227-05-87

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.