Субота, 27.07.2024, 03:06

МУЗЕЙ ПАРТЫЗАНСКАЙ СЛАВЫ

Галоўная »
МУЗЕЙ ПАРТЫЗАНСКАЙ СЛАВЫ — філіял Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея. Заснаваны ў 1971 г. ва ўрочышчы Хаваншчына, за 3 км на поўдзень ад в.Карочын Івацэвіцкага раёна, дзе ў 1943-44 гг. базіраваліся Брэсцкія падпольныя абкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, штаб Брэсцкага партызанскага злучэння, рэдакцыя і друкарня падпольнай газеты «Заря».

Асноўны фонд (2008) налічвае больш за 980 адзінак захоўвання. На тэрыторыі музея знаходзяцца 4 драўляныя домікі, 2 зямлянкі, калодзеж, «лясная школа». У доміках разгорнута экспазіцыя, якая распавядае пра дзейнасць падпольных абкомаў, штаба злучэння, барацьбу моладзі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, работу рэдакцыі газеты, партызанскага шпіталя і інш. Прадстаўлены фотадакументы і друкаваныя выданні, прадметы партызанскага побыту.

Аўтар: Р.І.Горбач
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: 225250, г.Івацэвічы, вул.Дзяржынскага, 18
Тэлефон: +375-1645-231-66
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.