Субота, 27.07.2024, 03:23

МУЗЕЙ «РУЖАНСКІ ПАЛАЦАВЫ КОМПЛЕКС САПЕГАЎ»

Галоўная »
МУЗЕЙ «РУЖАНСКІ ПАЛАЦАВЫ КОМПЛЕКС САПЕГАЎ». У 2008 г. рашэннем Пружанскага райвыканкама пачата першая чарга рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў. У снежні 2010 г. скончана рэстаўрацыйная праца па аднаўленні ўсходняга флігеля і брамы, пасля чаго было вырашана на базе палацавага комплексу адчыніць музей з мэтай фарміравання гістарычнай самасвядомасці грамадзян, забеспячэння культурна-камунікацыйных, адукацыйных і дасугавых патрабаванняў насельніцтва.



З 25 студзеня 2011 г. ва ўсходнім флігелі афіцыйна працуе выстава і экспазіцыйная зала, прысвечаная дзейнасці рода Сапегаў. У 2011 г. музей наведалі 18 тысяч чалавек, прачытаны 9 лекцый на гісторыка-культурную тэматыку, арганізаваны 4 выставы (работы членаў Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, графіка Б.Ц. Богшы).

На канец снежня 2011 г. скончаны асноўныя будаўнічыя работы ў заходнім флігелі. У адноўленым будынку створана экспазіцыя, прысвечаная гісторыі мястэчка Ружаны — галоўнай рэзідэнцыі рода Сапегаў, помнікам архітэктуры Сапегаўскага часу, а таксама экспазіцыйная зала "Гасціная канцлера”, дзе ў інтэр’ерах XVII — XVIII стст. праводзяцца тэатралізаваныя гістарычныя рэканструкцыі, што мелі дачыненне да гісторыі Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў.

Крыніца: Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012 год

Адрас: 225154, Пружанскі раён, г.п.Ружаны, вул.Урбановіча, 15-а
Тэлефоны: +375-1632-32-224; +375-1632-32-232
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.