Пятніца, 29.03.2024, 09:37

БРАМА

Галоўная »
БРАМА – найчасцей драўлянае ці каменнае шмат’яруснае збудаванне з галоўным уваходам альбо праездам у замак, горад, сядзібу і інш. У старажытнасці мела абарончы характар.

брама
Слуцкая брама. Нясвіж

На Беларусі ўзнікла ў жалезным веку. Пазней, асабліва з XVI стагоддзя, характар мяняўся – напрыклад, былі брамы гарадскія, праезныя брамы-вежы, сядзібныя, палацавыя, манастырскія, гасціных двароў і г.д. Арыгінальныя брамы былі ў Мінску, Нясвіжы, Слуцку, Міры, Кобрыне, Радашковічах і інш. У XVII – XVIII стст. усё больш станавіліся пышна дэкаратыўнымі. У шмат’ярусных брамах былі самыя розныя збудаванні – гаспадарчыя памяшканні, капліцы, галерэі, часамі сталоўкі, розныя залы і інш. У народнай архітэктуры сваё спецыфічнае значэнне ў выглядзе брам мелі вароты.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.