Аўторак, 30.04.2024, 06:50

МУЗЕЙ-СЯДЗІБА І.Я.РЭПІНА «ЗДРАЎНЁВА»

Галоўная »
МУЗЕЙ-СЯДЗІБА І.Я.РЭПІНА «ЗДРАЎНЁВА» філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Створаны 11.08.1988 г. па загаду Міністэрства культуры Беларусі як філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Знаходзіцца за 16 км на поўнач ад г.Віцебск на месцы былой сядзібы расійскага мастака І.Я.Рэпіна, якую ён набыў у 1892 г.

МУЗЕЙ-СЯДЗІБА І.Я.РЭПІНА «ЗДРАЎНЁВА»

Плошча экспазіцыі музея 242 м². Комплекс музея-сядзібы ўключае: галоўны сядзібны дом, у якім працуе мемарыяльная экспазіцыя; дом аканома (размясцілася адміністрацыя музея і выставачная зала), склеп, сажалку, частку ліпавай алеі. Мемарыяльная экспазіцыя складаецца з 6 залаў. У першым апавядаецца пра творчы і жыццёвы шлях І.Я.Рэпіна да набыцця Здраўнёва, пра гісторыю куплі і перабудовы маёнтка. У двух наступных — пра знаходжанне мастака і яго блізкіх на Віцебшчыне ў 1892 — 1904 гг.: знаёмства з прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі, духавенства, сялянамі, пра гасцей сядзібы і адлюстраванне гэтага ў працах І.Я.Рэпіна. У 4-й зале адноўлены інтэр’ер гасцінай і прадстаўлены матэрыялы аб сям’і мастака. Экспазіцыя 5-й залы размешчана ў майстэрні І.Я.Рэпіна і расказвае аб творчых пошуках і яго працах здраўнёўскага перыяду. Экспазіцыя 6-й залы прысвечана знаходжанню ў Здраўнёве ў 1918-30 гг. сям’і малодшай дачкі мастака Т.І.Рэпінай-Язевай і далейшую гісторыю сядзібы.

На працягу 1892 — 1904 гг. І.Я.Рэпін перыядычна працаваў у маёнтку. Тут створаны карціны «Асенні букет», «Паляўнічы з ружжом», «Беларус» (усе 1892), «Касец-ліцвін» (1894), «Дуэль», «Месячная ноч. Здраўнёва», «Партрэт сына Юрыя на тэрасе здраўнёўскага дома» (усе 1896) і інш., шэраг эцюдаў, эскізаў («На Заходняй Дзвіне. Усход сонца», 1892; «Казанне Іасафата Кунцэвіча», 1893, і інш.). У экспазіцыях музея прадстаўлены копіі фатаграфій, дакументаў, твораў І.Я.Рэпіна, кнігі, асабістыя рэчы мастака, прадметы побыту канца 19 — пачатку 20 ст., знойдзеныя ў час раскопак на тэрыторыі сядзібы.

Музей вядзе збіральніцкую, даследчую, выставачную дзейнасць, арганізуе этнаграфічныя святы, музычныя вечары, супрацоўнічае з музеямі і арганізацыямі Беларусі і Расіі.

Аўтар: А.В.Сухарукаў
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа,
М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: Віцебскі раён, п/а Руба
Тэлефон: +375-212-91-56-73
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.