Субота, 27.07.2024, 03:22

ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.Віцебск 12.11.1918 г. паводле пастановы Віцебскага губернскага аддзела народнай асветы як Віцебскі губернскі музей. Адкрыты для наведвальнікаў у маі 1919 г. у будынку былой духоўнай семінарыі. 19.11.1924 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову аб стварэнні Віцебскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага музея. Музей пераехаў у будынак былой гарадской ратушы, адкрыты для наведвання 27.04.1925 г. З 1929 г. называўся Віцебскі культурна-гістарычны музей, з 1932 г. — Віцебскі сацыяльна-гістарычны музей, з 1939 г. — Віцебскі абласны дзяржаўны гістарычны музей, з 1947 г. — Віцебскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей. З 1951 г. сучасная назва. Музеем кіравалі А.Р.Брадоўскі, І.І.Васілевіч. З 2007 г. дырэктар Я.А.Клімянцёнак.

Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 194 018 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 55 676 адзінак Экспазіцыйная плошча больш за 2 тыс. м². Дзейнічаюць часовыя экспазіцыі: «Прырода Віцебскага краю». «Старажытны Віцебск 9 — 14 ст.», «Віцебшчына ў часы Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.».

У фондах музея захоўваюцца матэрыялы археалагічных раскопак на Віцебшчыне (вырабы з крэменю, косці, рога, скураны абутак 12 — 13 ст., берасцяная грамата 13 — 14 ст., пісалы, упрыгожанні са шкла, сердаліку, бурштыну, ляпная і ганчарная кераміка), калекцыі нумізматыкі, сфрагістыкі, фарфору, зброі, старадрукаў 17 — 18 ст., прылад працы і прадметаў побыту 18 — 20 ст., асабістых фондаў гісторыкаў і краязнаўцаў А.Брадоўскага, А.Сапунова і В.Федаровіча. Зберагаюцца матэрыялы аб дзейнасці палітычных партый на Віцебшчыне, падзеях рэвалюцый 1905-07 гг., Лютаўскай і Кастрычніцкай 1917 г. і інш. Сярод матэрыялаў аб Вялікай Айчыннай вайне экспанаты аб дзейнасці Віцебскага падпольнага абкома КП(б)Б, Віцебскага, Аршанскага, Лепельскага падполля, Обальскай, Прошкаўскай, Асінторфскай падпольных арганізацый, аб партызанскім руху на Віцебшчыне (партызанскія лістоўкі, газеты, зброя, узнагароды і асабістыя рэчы М.Шмырова, У.Лабанка, Д.Райцава, А.Данукалава), вызваленні вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.

У скляпах будынка Віцебскага духоўнага вучылішча размешчана самастойная экспазіцыя «Памяці патрыётаў Віцебшчыны. 1941-44 гг.». Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі тут знаходзілася гітлераўская аператыўная каманда службы бяспекі (СД-9) і скляпы служылі турэмнымі камерамі. У адрэстаўрыраваных камерах прадстаўлены фотадакументальныя матэрыялы пра закатаваных герояў Віцебскага падполля: Л.Бярозкіну, Э.Грабянькову, А.Ермаковіч, С.Панкову, Е.Суранаву, В.Харужую, Р.Шаракову і інш.

Філіяламі музея з'яўляюцца: Віцебскі літаратурны музей, Музей-сядзіба І.Я.Рэпіна «Здраўнёва», Віцебскі мастацкі музей і Музей прыватных калекцый.

Музей прыватных калекцый створаны 09.09.1992 г. паводле загада ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама на аснове збору матэрыялаў віцебскага калекцыянера І.Д.Галькевіча (1895 — 1976), перададзенага Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею. Загадчык філіяла С.А.Гур'янава. Плошча экспазіцыі 104 м2. Фонды музея неаднаразова папаўняліся падарункамі іншых калекцыянераў. Яны налічваюць больш за 7 тыс. адзінак захоўвання (калекцыі баністыкі, нумізматыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі, скульптуры). Экспануюцца калекцыі манет, якімі карысталіся на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён, расійскіх медалёў 18 — пачатку 20 ст., памятных медалёў СССР і БССР, памятных медалёў і ўзнагарод СССР.

Музей арганізоўвае выстаўкі з фондаў дзяржаўных музеяў, грамадскіх арганізацый і прыватных асоб, сустрэчы з калекцыянерамі, супрацоўнічае з музеямі і арганізацыямі Беларусі, Расіі і іншых краін.

Адрас: 210026, г.Віцебск, вул.Леніна, 36
Тэл.: +375-212-36-47-12
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.