Чацвер, 25.04.2024, 20:50

«МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА» («Muzyckaja prauda»)

Галоўная »
«МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА» («Muzyckaja prauda») — нелегальная рэвалюцыйна-дэмакратычная, першая на беларускай мове газета (друкавалася лацінкаю), якую выдавалі ў 1862 — 1863 гг. К.Каліноўскі з Ф.Ражанскім, В.Урублеўскім, паводле некаторых звестак, з С.Сонгіным.

Выйшла 7 нумароў. Першы нумар надрукаваны ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1862 г. Да канца 1862 г. выйшла яшчэ 5 нумароў. Сёмы нумар выпушчаны ў 1863 г. Асобныя нумары перадрукоўваліся паўторна (крыху адрозніваліся ад папярэдніх). Выдавалася невялікім фарматам, але значным тыражом, распаўсюджвалася амаль па ўсёй Беларусі, а таксама на тэрыторыі сучасных Літвы і Латвіі. Кожны нумар падпісваўся псеўданімам «Яська — гаспадар з-пад Вільні».



У выданні заўважаецца пэўны план, кожны нумар прысвячаўся якой-небудзь праблеме грамадскага жыцця. Усе нумары прасякнутыя найважнейшым пытаннем эпохі — пытаннем зямлі і волі. Выкрывала грабежніцкі характар сялянскай рэформы 1861 г., антынародную палітыку царызму, заклікала беларускі народ да ўзброенай барацьбы супраць самадзяржаўна-прыгонніцкага ладу, наказвала тое агульнае, што было ў становішчы і мэтах беларускага, рускага i польскага народаў, заклікала беларускіх сялянаў падтрымліваць польскі нацыянальна-вызваленчы рух.


Мова «Мужыцкай праўды» народная, эмацыйная, вобразная, з трапнымі параўнаннямі, фальклорнай сімволікай. Газета стаіць у вытоках публіцыстычных жанраў новай беларускай літаратуры, яна ўзбагаціла літаратурную мову новымі паняццямі, плённым досведам.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 47 (496) снежань 2013 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.