Субота, 27.07.2024, 02:38

МЫШСКІ ЗАМАК

Галоўная »
МЫШСКІ ЗАМАК існаваў у 2-й палове 16 — 1-й палове 17 ст. каля в.Старая Мыш (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) на высокім правым беразе р.Мышанка.

Квадратны ў плане (50 х 50 м) замак быў абнесены з усходу, поўдню і захаду земляным валам (шырыня каля 15, выш. 3,5 — 4 м) і абарончым ровам (шырыня 30, глыбіня да 15 м, адхоны берагоў 45°), з поўначы ахаваны дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і паўночным краі замка былі драўляныя сцены з 4 вежамі па вуглах.

У 1654 г. у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. пасля працяглай аблогі замак узяты рускімі войскамі і спалены.

Аўтар: М.А. Ткачоў
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 20
Гасцей: 20
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.