Серада, 27.09.2023, 05:50

ЗАМАК

Галоўная »
ЗАМАК – умацаванае жыллё феадала, а таксама комплекс абарончых збудаванняў, жылых і гаспадарчых пабудоў, аб'яднаных лініямі ўмацаванняў.

замак, Заслаўскі замак
Заслаўскі замак. Рэканструкцыя В.Сташчанюка

Былі драўляныя (астрогі, гародні), мураваныя з глінабітнымі сценамі, памостамі-галерэямі, з разнастайнымі вежамі. На Беларусі першыя замкі былі агульнагарадскімі вялікакняжацкімі цытадэлямі (гродзенскі Стары замак), звычайна ставіліся на ўзгорках ці ў акружэнні вады ці равоў з ёю. Сцены асобных замкаў абкладваліся каменем (Крэва, Ліда), з XV ст. пачалі ў іх праяўляцца рысы готыкі і рэнесансу (Мірскі замак), з XVII ст. пераважаюць барочныя рысы.

замак, Любчанскі замак
Любчанскі замак

У сярэдзіне XVI ст. пашырылася бастыённая сістэма (Заслаўскі замак), з канца XVI ст. замкава будаўніцтва паступова пачало трансфармавацца ў палацава-замкавае (Нясвіжскі замак). Многія старыя замкі рэканструяваліся, абкружаліся паркамі.

замак, Мірскі замак
Мірскі замак

замак, Нясвіжскі замак
Нясвіжскі замак падчас рэканструкцыі

У 1-й палове XIX ст. сярэднявечныя ўмацаванні замяняліся крэпасцямі з элементамі найноўшай фартыфікацыі. Замкавы характар мелі на Беларусі і многія храмы (Сынковіцкая царква-крэпасць, Быхаўская сінагога). Замкамі на Беларусі часта называлі палацы XVIII ст. (Гродзенскі Каралеўскі палац).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [191]
Адукацыя [35]
Спорт [1335]
Здарэнні [422]
Грамадства [430]
Эканоміка [32]
Транспарт [134]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.