Пятніца, 26.04.2024, 14:12

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Галоўная »
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ з’яўляецца галоўным музеем гістарычнага профілю ў нашай краіне. Гісторыя музея бярэ пачатак ад 1957 г., калі была створана арганізацыйная група па адкрыцці Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея.


У 1964 г. музей атрымаў назву Дзяржаўны музей БССР, а праз 3 гады адкрылася першая экспазіцыя. У 1992 г. музей перайменаваны ў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, а ў 2009 г. атрымаў назву Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

У зборы музея налічваецца 377918 музейных прадметаў, размеркаваных па 48 калекцыях: археалагічнай, этнаграфічнай, каштоўных металаў і камянёў, скарбаў, зброі, рукапісных і старадрукаваных кніг, дакументаў, выяўленчага мастацтва, нумізматыкі, нацыянальнага касцюма і інш.

Храналагічны дыяпазон калекцый ахоплівае перыяд ад першабытнай эпохі да сучаснасці. Шэраг прадметаў са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Музей мае 2 філіялы: Дом-музей I з’езда РСДРП і Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці (адкрыўся 22 чэрвеня 2012 г.).

За 2011 г. музей наведалі 174 тысячы чалавек. Апошнім часам музей праводзіць мэтанакіраваную працу па камплектаванні і прэзентацыі фондаў з прыцягненнем спонсарскіх сродкаў.

Крыніца: Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012 г.


Адрас: 22030, г. Мінск, вкл. Карла Маркса, 12
Тэл.: +375 17 3273665; +375 17 3274827; +375 17 3274322
e-mail: info@histmuseum.by
web: histmuseum.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.