Серада, 24.04.2024, 02:18

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ ЗАПАВЕДНІК «НЯСВІЖ»

Галоўная »
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ ЗАПАВЕДНІК «НЯСВІЖ» быў утвораны 2 ліпеня 1993 г. на базе помнікаў гісторыі і культуры горада Нясвіж. 22 мая 1997 г. ён атрымаў статус музея-запаведніка.

Нясвіжскі замак

Цэнтральнае месца ў структуры ўстановы займае Палацава-паркавы ансамбль, які рэпрэзентуе гісторыю роду Радзівілаў, палацавай архітэктуры і інтэр’ераў магнацкай рэзідэнцыі XVI – пачатку XX стст. У экспазіцыі гарадской ратушы прадстаўлена гісторыя гарадскога самакіравання і гандлёва-рамесніцкага жыцця Нясвіжа XVI – XIX стст. У 2005 г. "Архітэктурны, жылы і культурны комплекс рэзідэнцыі роду Радзівілаў у Нясвіжы" ў складзе Палацава-паркавага ансамбля і Комплексу былога кляштара езуітаў XVI – XIX стст. быў унесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гарадская ратуша з гандлёвымі радамі і гарадская Слуцкая брама з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Рэспублікі Беларусь першай катэгорыі.

Гарадская ратуша з гандлёвымі радамі

Гарадская Слуцкая брама

Сярод праектаў музея-запаведніка апошніх гадоў вылучаюцца серыя сумесных тэатральных і музычных мерапрыемстваў у межах акцыі "Нясвіж – культурная сталіца Беларусі-2012", штогадовы фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў". Музей-запаведнік разгортвае шырокую міжнародную дзейнасць. 3 апошніх дасягненняў: удзел у Міжнародным фестывалі музеяў "Інтэрмузей-2012", арганізацыя Міжнароднага семінара ЮНЕСКА "Аб’екты сусветнай спадчыны: захаванне і выкарыстанне ў мэтах устойлівага развіцця". За 2011 г. музей-запаведнік наведала больш за 210 тысяч чалавек. Агульная колькасць адзінак захоўвання на пачатак 2012 г. – 5651, з іх 1623 адзінкі – у экспазіцыі.

Крыніца: Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012 г.


Адрас: 222603, г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19
Тэл.: +375 1770 51383 (факс)
e-mail: zapowednik2009@mail.ru
web: niasvizh.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.