Субота, 20.04.2024, 06:47

НАВАПОЛАЦК

Галоўная »
НАВАПОЛАЦКгорад у Віцебскай вобласці на левым беразе Заходняй Дзвіны, за 12 км на паўночны захад ад Полацка. Таварная чыгуначная станцыя, бліжэйшая пасажырская станцыя — Полацк.

Новаполацк
Новаполацк

Узнік у 1958 г. на лясістым беразе Заходцяй Дзвіны, непадалёк невялічкіх вёсак Слабада і Новы Двор Полацкага раёна, калі ў сувязі з будаўніцтвам Полацкага нафтаперапрацоўчага завода (на беларускім участку нафтаправода « Дружба ») разбіў палаткі першы атрад будаўнікоў. З 22 кастрычніка 1959 г. рабочы пасёлак Полацкі; з 14 снежня 1963 г. горад абласнога падпарадкавання, атрымаў назву Наваполацк. У 1970 г. меў 40,1 тыс. жыхароў; у 1983 г. — 75,8 тыс.; у 2004 г. — 101,3 тыс.; у 2010 г. — 98,2 тыс; у 2013 гг. — 107 тыс.

Буйны прамысловы і культурны цэнтр. Стварэнне рознапавярховых кампазіцыяў, будаўніцтва дамоў разнастайнай канфігурацыі, рытмічнае размяшчэнне іх на штучным рэльефе, архітэктурна-мастацкае афармленне фасадаў фармуе непаўторны сілуэт забудовы горада. Пры будаўніцтве захаваная значная частка лясных масіваў, якія цяпер служаць месцамі адпачынку з добраўпарадкаванымі дзіцячымі і спартовымі пляцоўкамі, малымі архітэктурнымі формамі. У мастацкім афармленні горада шырока выкарыстоўваюцца мазаіка, размалёўка, вітражы, чаканка, дэкаратыўная драўляная скульптура. На вул. Маладзёжнай (на месцы пачатку будаўніцтва горада) ўсталяваны Мемарыяльны комплекс «Першая палатка», ёсць помнікі ўдзельніцы камуністычнага падполля Л. Касцецкай, на месцы гібелі савецкіх лётчыкаў у 1944 г., на брацкай магіле 20 воінаў-вызваліцеляў 219-га гвардзейскага стралковага палка, воінам-інтэрнацыяналістам, Курган працоўнай славы ды інш.

У горадзе адкрытыя Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 нафтавікоў, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працуюць Наваполацкая народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва, Наваполацкі народны ансамбль танца «Дзвінскія зоры» ды інш. Радзіма Героя Савецкага Саюза Віктара Яронькі, пісьменнікаў Навума Гальпяровіча, Уладзіміра Арлова, Сержука Сокалава-Воюша, Вінцэся Мудрова, спартсменаў Сяргея Астапчука, Алены Саннікавай, Андрэя Касціцына, Вадзіма Дзевятоўскага.

Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка створаны ў 1968 г. на грамадскіх асновах як гарадскі музей працоўнай славы. У кастрычніку 1973 г. стаў дзяржаўным і перайменаваны ў краязнаўчы. Фонды 2008 г. налічваюць блізу 15 тыс. адзінак захоўвання. З 1984 г. працуе выставачная зала, дзе праводзяцца выстаўкі жывапісу, дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, зменныя выстаўкі, працуе салон-крама.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 20 (517) чэрвень 2014 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.