Панядзелак, 06.05.2024, 00:42

НАВУКОВА-ФАНТАСТЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

Галоўная »
НАВУКОВА-ФАНТАСТЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА — навуковая фантастыка, творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя навуковым ці тэхнічным праблемам, здзяйсненне якіх магчымае ў будучыні. Узнікненне і развіццё яе звязанае з станаўленнем навукі. Найбольш пашыраныя тэмы: падарожжы ў прасторы і часе, пазаземныя цывілізацыі, новыя формы жыцця і інш.

Вялікую ролю ў развіцці навуковай фантастыкі адыгралі Дж.Свіфт, Ж.Верн, Г.Уэлс, А.К.Дойл, К.Чапек, С.Лем і інш. З рускіх дарэвалюцыйных навукова-фантастычных твораў вядомыя раманы У.Адоеўскага і М.Чарнышэўскага, творы К.Цыялкоўскага(«На Месяцы» і інш.). Самыя значныя здабыткі рускай савецкай навуковай фантастыкі звязаныя з імёнамі У.Обручава, А.Талстога, А.Бяляева, I. Яфрэмава, братоў А. і Б.Стругацкіх і інш. Сярод першых фантастаў у Беларусі — Язэп Драздовіч («Жыццё на Марсе») і Вацлаў Ластоўскі («Лябірынты»).

Навуковая фантастыка ў беларускай літаратуры зарадзілася ў 1920-я гг. (фантастычная казка Янкі Маўра «Падарожжа ў пекла», 1928; казкі Змітрака Бядулі). Смелыя пошукі зробленыя Янкам Маўрам («Аповесць будучых дзён», 1932, «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», 1954 — 1955), які звязаў навукова-тэхнічныя праблемы з сацыяльнымі, пашырыў ідэйна-эстэтычны дыяпазон класічнага жанру навуковай фантастыкі. М.Гамолка ў аповесці «За вялікую трасу» (1954) і рамане «Цытадэль неба» (1957) спалучыў фантастыку з палітычным памфлетам. Шырокае развіццё атрымала навукова-фантастычная літаратура для дзяцей, дзе побач з раманам бытуюць літаратурная казка, жанры сатырычныя і гумарыстычныя. Апошнім часам поруч з навуковай фантастыкай сталі папулярныя жанр фантастыкі ненавуковай, што грунтуецца на легендах, міфах, паданнях, магіі, — фэнтэзі, а таксама альтэрнатыўная гісторыя (паводле прынцыпу «што было б, калі б...»).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 24 (521) чэрвень 2014 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.