Панядзелак, 06.05.2024, 05:36

НАВУКОВА-ПАПУЛЯРНАЯ ЛІТАРАТУРА

Галоўная »
НАВУКОВА-ПАПУЛЯРНАЯ ЛІТАРАТУРА — творы пра з'явы прыроды, аб'екты навакольнага свету, навуковыя праблемы, пра вучоных, грамадскіх і культурных дзеячаў, адрасаваныя шырокім масам. Жанры: публіцыстычны артыкул, праблемны нарыс, дакументальная аповесць, успаміны, біяграфія, апавяданне, падарожны дзённік, навукова-мастацкія творы. Мастацкі вобраз у такой літаратуры мабілізуе чытача на разважанні, робіць адчувальнай прыгажосць навукі. Праблемы навукі, навуковых пошукаў асвятляюцца таксама ў творах навукова-мастацкай літаратуры.

Рысы навукова-асветнага і папулярызатарскага падыходу да важных філасофска-светапоглядных і грамадска-палітычных праблемаў выяўляліся ў прадмовах Ф.Скарыны, «Катэхізісе» (1562) С.Буднага, творах М.Сматрыцкага, у гістарычных хранографах XVII — XVIII стст. У XIX ст. элементы навукова-папулярнай літаратуры мелі працы краязнаўцаў («Вілія і яе берагі» К.Тышкевіча, «Пінск і яго ваколіцы» Ю.Крашэўскага, «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» У.Сыракомлі, «Падарожжа па Палессіі Беларускім краі» П.Шпілеўскага). Развіццё навукова-папулярнай літаратуры на пачатку XX ст. звязанае з газетай «Наша Ніва», дзе друкаваліся матэрыялы пра сельскую гаспадарку, родны край, яго гісторыю, славутых дзеячаў. У часопісе «Лучынка» (1914) Цётка змясціла нарысы «Пералётныя птушкі», «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», «З дарогі». Максім Багдановіч выдаў (1914 — 1915) шэраг брашур, у якіх паказваў блізкасць славянскіх народаў.

Пазней навукова-папулярная літаратура набыла сапраўды навуковы характар. Ад сярэдіны XX ст. штогод выходзіць значная колькасць навукова-папулярных працаў на беларускай і рускай мовах па самых разнастайных галінах ведаў. Іх аўтары — вучоныя, дзеячы навукі, тэхнікі, культуры, пісьменнікі, таленавітыя папулярызатары. Сярод найбольш вядомых кніг — аповесць Янкі Маўра «Чалавек ідзе!..» (1926 — 1927), «Зоры-побач» двойчы Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта П.Клімука (1977), «Аб чым расказваюць манеты» В.Рабцэвіча (1979), «Афрыканскае падарожжа» (1963) і «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968) В.Вольскага і інш.

З навукова-папулярных выданняў апошніх гадоў варта назваць цыкл «7 цудаў Беларусі» (аўтары Уладзімір Ягоўдзік, Анатоль Бутэвіч), серыю кніг пісьменніка, гісторыка Уладзіміра Арлова і мастака Змітра Герасімовіча «Краіна Беларусь», кнігі Алеся Краўцэвіча, Ірыны Масляпіцынай і Міколы Багадзяжа, Алеся Марціновіча, Анатоля Клышкі, Вітаўта Чаропкі, Алеся Бадака, Алеся Наварыча ды інш.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 23 (520) чэрвень 2014 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.