Панядзелак, 06.05.2024, 02:33

НАВУКОВА-ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ КАМІСІЯ (НТК)

Галоўная »
НАВУКОВА-ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ КАМІСІЯ (НТК) — навукова-даследчая ўстанова пры Наркамасветы БССР. Існавала ў 1921 — 1922 гг. Створаная паводле пастановы ЦВК БССР у лютым 1921 г. (зацверджаная СНК БССР 10 лютага 1921 г.) у складзе гуманітарнай (літаратурна-мастацкай), прыродазнаўчай і матэматычнай секцыяў. Старшыня С. Некрашэвіч; загадчык гуманітарнай секцыі Янка Купала (люты — жнівень 1921 г.).

Займалася складаннем і апрацоўкай беларускай тэрміналогіі. Адбылося каля 70 пасяджэнняў, распрацавана амаль 3 тыс. тэрмінаў па граматыцы, логіцы, алгебры, арыфметыцы, геаметрыі, заалогіі і інш. Тэрміны ў выглядзе спецыяльных падборак друкаваліся ў часопісе «Вестник Народного комиссариата просвещения».

Пры выпрацоўцы тэрміналогіі камісія арыентавалася на слоўнік жывой беларускай мовы і ўтварала неалагізмы паводле правілаў беларускай мовы, часам выкарыстоўвала запазычанні з рускай, польскай і лацінскай моваў. Большасць распрацаваных тэрмінаў захоўваецца ў сучаснай беларускай мове. Камісіяй падрыхтаваныя і выдадзеныя некалькі падручнікаў для пачатковых і сярэдніх школаў. На яе базе 30 студзеня 1922 г. заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 24 (521) чэрвень 2014 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.