Субота, 27.07.2024, 06:03

НАВУКОВАЕ КІНО

Галоўная »
НАВУКОВАЕ КІНО — галіна кінематаграфіі. Развіваецца ў чатырох кірунках: навукова-папулярнае (папулярызацыя ведаў сярод шырокага кола гледачоў), навучальнае (выкарыстоўваецца ў працэсе навучання і арыентуецца на вузка спецыялізаваную аўдыторыю), навукова-вытворчае (прапаганда новай тэхнікі і прагрэсіўных метадаў працы ў народнай гаспадарцы; арыентуецца на масавую, але спецыялізаваную аўдыторыю), навукова-даследчае [сродак навуковага даследавання; падзяляецца на два віды: навукова-даследчы фільм (вынік кінематаграфічнага даследавання — навуковыя матэрыялы, створаныя пры дапамозе спецыяльнай кінаапаратуры) і навуковая дакументацыя (дакладнае візуальнае адлюстраванне той ці іншай з’явы прыроды, лабараторнага доследу)]. Навуковае кіно выкарыстоўвае спецыфічныя сродкі выразнасці дакументальнага, ігравога і мультыплікацыйнага кіно.

Першыя даследчыя здымкі паслядоўных фазаў руху жывёлаў і нябесных свяцілаў зробленыя ў 1870-я гг. З 1897 г. навукова-асветныя і навучальныя фільмы ствараюцца ў Францыі, Англіі і Расіі. У пачатку XX ст. пачалася вытворчасць відавых, навукова-асветніцкіх, этнаграфічных сюжэтаў на прамысловую і тэхнічную тэмы. Пачаткам беларускага навуковага кіно былі «культурфільмы»: «Меліярацыя БССР» і «У здаровым целе — здаровы дух» (сярэдзіна 1920-х гг., рэжысёр М.Лявонцьеў). У наступныя гады засвоеныя ўсе яго віды; галоўнай тэмай у 1940 — 1950-х гг. стала папулярызацыя ведаў аб родным краі. Фільмы 1960-х гг. у асноўным спазнавальныя. З 1970-х гг. пераважаюць фільмы пра народную гаспадарку, ахову прыроды, тэхнічны прагрэс і людзей навукі. У БССР навуковыя фільмы стваралі Мінская студыя кінахронікі, кінастудыя «Беларусьфільм», Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, з 1968 г. ствараюцца вытворча-творчым аб’яднаннем «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 21 (518) чэрвень 2014 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.