Чацвер, 25.04.2024, 15:29

«НАЖНІЦЫ»

Галоўная »
«НАЖНІЦЫ» — традыцыйны танец. Лакальныя назвы «Нажычкі», «Ножні». Музычны памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Раней «нажніцы» выконвалі пераважна юнакі і дзяўчаты, пазней — і дзеці.

Мае шмат харэаграфічных варыянтаў. У адным з іх танец кругавы па форме, выконваецца супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі. Зафіксаваны ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Сустракаецца кадрыльны тып «нажніц», які таксама мае шмат варыянтаў. У розных мясцовасцях выконваюць розную колькасць кален (ад 4 да 8), аднак у кожным пэўным варыянце прытрымліваюцца традыцыі. У танцы ўдзельнічаюць 4, 6, 8 пар, якія размяркоўваюцца ў дзве лініі — адна супраць другой. Найбольш часта ўжываюцца такія харэаграфічныя малюнкі, як гарызантальныя, «косыя» — дыяганальныя пераходы туды-сюды (радзей сустракаецца круг) то па аднаму, то парамі. Кожны малюнак паўтараецца па чарзе ўсімі выканаўцамі. Як завяршэнне калена (або яго часткі) выконваюць павароты парай (парамі) на месцы. Усе калены як правіла выконваюць без перапынку і аб'яў. Асноўны рух — просты шаркаючы крок. У склад харэаграфічнай лексікі ўваходзяць адзіночныя, двайныя, трайныя прытупы. Такі варыянт пашыраны на Усходнім Палессі. Музычны варыянт зафіксаваны ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці.

Аўтар: М.А. Козенка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.