Чацвер, 02.05.2024, 01:13

НЯСУЧЫЯ КАНСТРУКЦЫІ

Галоўная »
НЯСУЧЫЯ КАНСТРУКЦЫІ — асноўныя канструкцыйныя элементы, што забяспечваюць трываласць і ўстойлівасць будынкаў і збудаванняў. Успрымаюць уласную масу і вонкавыя механічныя ўздзеянні і перадаюць іх на аснову. З'яўляюцца асноўным формаўтваральным элементам у архітэктуры будынка, адыгрываюць важную ролю ў стварэнні яго архітэктонікі. Кожнаму архітэктурнаму стылю той ці іншай эпохі ўласцівыя розныя тыпы нясучых канструкцыяў.

Найбольш старажытныя тыпы нясучых канструкцыяў — стоечна-бэлечныя, вядомыя на тэрыторыі Беларусі з каменнага веку, і вянковыя ў драўляным дойлідстве. У XI — XII стст. з пачаткам манументальнага каменнага будаўніцтва з'явіліся арачныя і купальныя нясучыя канструкцыі крыжова-купальных храмаў. Для архітэктуры готыкі і рэнесансу характэрная каркасная сістэма з крыжовымі, зорчатымі ды іншымі скляпеннямі на нервюрах, што перадавалі цяжар перакрыцця на сцены, слупы, калоны, лапаткі, контрфорсы (царква-крэпасць у в. Мураванка Шчучынскага раёна, Траецкі касцёл у в. Ішкалдзь Баранавіцкага раёна). У архітэктуры барока і класіцызму стоечна-бэлечныя і арачныя нясучыя канструкцыі спалучаліся з цыліндрычнымі на распалубках, корабавымі ды іншымі скляпеннямі і купаламі, што атрымалі багатае дэкаратыўнае аздабленне з выкарыстаннем элементаў класічнага архітэктурнага ордэра (касцёл езуітаў у Нясвіжы, палац у в. Шчорсы Навагрудскага раёна), размалёвак, скульптурнай пластыкі.

У архітэктуры несапраўднай готыкі нясучымі канструкцыямі часам былі асобна стаячыя контрфорсы з аркбутанамі (касцёл у в. Гервяты Астравецкага раёна).

У савецкай архітэктуры з развіццём індустрыі домабудавання з'явіліся нясучыя канструкцыі ў аб'ёмна-блочным будаўніцтве, буйнапанэльным будаўніцтве, буйнаблочным будаўніцтве.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 17 (610) май 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [146]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.