Субота, 27.07.2024, 03:00

НЯСВІЖСКІЯ ПАЯСЫ

Галоўная »
НЯСВІЖСКІЯ ПАЯСЫ — вырабы ручнога шаўкаткацтва на Беларусі ў сярэдзіне 18 ст. У пачатку 1740-х г. уладальнік Нясвіжскай ардынацыі М.К.Радзівіл заснаваў у Альбе пад Нясвіжам мануфактуру па вырабе шаўковых паясоў (персіярню). Кіравалі вытварчасцю майстры Хаецкі і Гадоўскі, з 1757 г. — Я.Мадэісарскі, запрошаны з г. Станіслава (Івана-Франкоўск, Украіна).

Паясы ткалі з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак, мелі даўжыню 2 — 4,5 м, шырыню 20 — 40 см. Некаторыя паясы цалкам затыкаліся залатымі ніткамі і потым пракатваліся паміж цяжкімі валамі, набываючы выгляд металічных, што дало ім назву «літых». Дэкор складаўся з папярочных гладкіх ці ўзорыстых палос, якія ўключалі пераважна ўсходнія матывы.

Нясвіжскія паясы не мелі спецыяльных метак, а падабенства да слуцкіх паясоў робіць цяжкім іх вызначэнне, таму звычайна іх адносяць да апошніх. У пачатку 1760-х г. нясвіжская персіярня пераведзена ў Слуцк.

Аўтар: Я.М.Сахута
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.