Субота, 27.07.2024, 02:24

«ОРШАНСКИЙ ВЕСТНИК»

Галоўная »
«ОРШАНСКИЙ ВЕСТНИК» — штотыднёвая грамадска-палітычная газета. Выдавалася на рускай мове ў Оршы з сакавіка 1915 г. па сакавік 1918 г. Асвятляла ўнутранае і міжнароднае становішча, падзеі на франтах Першай сусветнай вайны.

У паведамленнях «Сярод беларусаў» (19.07.1917), «Беларускія спектаклі» (29.07.1917) і інш. інфармавала пра беларускі нацыянальны рух, выступленне ў Оршы Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Друкавала лірычныя і прыродаапісальныя вершы, апавяданні і нарысы мясцовых аўтараў, пераважна вучнёўскай моладзі (Т. Жалязнякоў, А. Луцэт, В. Вячаслаўскі). Крытыкавала безыдэйны рэпертуар буржуазнага кінематографа.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 26 (619) чэрвень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 22
Гасцей: 22
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.