Субота, 27.07.2024, 02:40

ОСІПАВЫ

Галоўная »
ОСІПАВЫ — беларускія майстры лакавай мініяцюры. Муж і жонка. Працавалі ў сааўтарстве. Удзельнікі мастацкіх выставак з 1959 г. Распрацоўвалі фальклорныя сюжэты, народныя звычаі ды абрады, тэмы гісторыі і сучаснасці. Творам уласцівыя майстэрства кампазіцыі і вытанчанасць малюнка.

Аляксандр Іванавіч (н. 25.05.1930 г., в. Вязаўка Базарна-Карабулакскага р-на Саратаўскай вобл.). Скончыў Палехскае мастацкае вучылішча (1959). Старшыня праўлення Гомельскай арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі (1969 — 1973, 1977 — 1981).

Ганна Сцяпанаўна (н. 19.05.1925 г., в. Варатынь Калінкавіцкага р-на). Скончыла Палехскае мастацкае вучылішча (1950).

Пераехалі ў Гомель на пачатку 1960-х гг. Творы экспанаваліся на буйных міжнародных выстаўках. Значнае месца ў творчасці Аляксандра Іванавіча займаў іканапіс. Працы захоўваюцца ў фондах БСМ, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Іх творы набывалі таксама Мітрапаліт Філарэт, Свяцейшы Патрыярх Алексій II, Папа Рымскі Ян Павел II.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 26 (619) чэрвень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 31
Гасцей: 31
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.