Субота, 27.07.2024, 02:37

ПАДАБЕДАВЫ

Галоўная »
ПАДАБЕДАВЫ — сям'я беларускіх і рускіх музыкантаў і акцёраў XVIII — XIX стст.

Карніла — беларускі прыгонны музыкант XVIII — XIX стст. Нарадзіўся ў Шклове. Прыгонны графа С.Г. Зорыча, іграў у аркестры Шклоўскага кадэцкага корпуса. У 1800 г. прададзены ў Гродна за даўгі Зорыча.

Міхаіл Карнілавіч (?, Шклоў — 10.06.1837) — беларускі і рускі скрыпач і альтыст. Сын Карнілы. Прыгонны музыкант нашчадка Зорыча Ф. Чарноевіча. 3 1824 г. на службе ў пецярбургскіх тэатрах, адзін з найлепшых музыкантаў прыдворнага аркестра. У 1833 г. страціў зрок і быў звольнены.

Іван Карнілавіч (?, Шклоў — 20.11.1860) — беларускі і рускі саліст-віяланчэліст, альтыст, педагог. Сын Карнілы. Прыгонны Чарноевіча. У 1827 г. адпушчаны на волю. 3 гэтага часу 33 гады працаваў у тэатрах Пецярбурга першым салістам-віяланчэлістам. 3 1834 г. адначасова выкладаў у тэатральнай школе, з 1838 г. навучаў музыцы выхаванцаў Паўлаўскага кадэцкага корпуса. За бездакорную службу ў 1849 г. удастоены ганаровага патомнага грамадзянства.

Надзея Іванаўна (1838, Пецярбург — ?) — руская артыстка драмы. Дачка Івана Карнілавіча. 3 11 гадоў у трупах імператарскіх тэатраў.

Кацярына Іванаўна (1839, Пецярбург — ?) — руская артыстка драмы. Дачка Івана Карнілавіча. 3 1859 г. у пецярбургскіх тэатрах. На думку сучаснікаў, Надзея і Кацярына былі «адораныя надзвычайнымі талентамі і з поспехам выконвалі першыя ролі ў драмах, камедыях і вадэвілях».

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 34 (627) верасень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 23
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.