ГРОДНА –
горад на р.Нёман за 300 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Вільню, Масты, Беласток, аўтадарог на Вільню,
Ліду,
Ваўкавыск.
Гродна На 1995 г. было 301 тысяча насельнікаў. Даследчыкі лічаць, што горад узнік у канцы Х ст. як умацаваны пункт і цэнтр каланізацыі
дрыгавічоў і
валынян на т.зв. Замкавай гары пры ўпадзенні р.Горадня (Гараднічанка) у Нёман (наконт месцазнаходжання яшчэ ў XIX ст. вяліся спрэчкі вучоных). У летапісах згадваецца пад 1127 г. Да сярэдзіны XVI ст. вядомы як Гарадзен.
Рака Неман у межах Гродна У XII-XIII стст. існавала ўдзельнае
Гарадзенскае княства, якое ў саюзе з Новагародкам (Навагрудкам) і
летапіснай Літвой брала ўдзел ва ўтварэнні
ВКЛ. 3 1392 г. Гарадзен стаў другой сталіцай ВКЛ (уладанне
Вітаўта), у 1444-м г. атрымаў поўнае самакіраванне. У 1579-1586 гг. быў рэзідэнцыяй Стэфана Баторыя. 3 таго часу і да 1795 г. Гродна было каралеўскім і вялікакняжацкім горадам.
Краявіды У ХVІІ-ХVІІІ стст. значна пацяперпеў ад войнаў Расіі са Швецыяй. Пасля вайны Гродна стала буйным навуковым, эканамічным, культурным цэнтрам, шырокавядомым і ўшматлікіх справах
краязнаўства.