Субота, 27.07.2024, 03:02

ПАДЭСПАНЬ

Галоўная »
ПАДЭСПАНЬ — гарадскі побытавы танец. Музычны памер 3/4, 4/4. Тэмп умерана хуткі. Аўтар музыкі і танца артыст Вялікага тэатра Аляксандр Царман (Масква, 1898 г.) пры стварэнні падэспані выкарыстаў характэрна-сцэнічныя элементы іспанскага танца.

Падэспань. Выконваюць жыаркі вёскі Малочкі Пружанскага раёна

На тэрыторыі Беларусі з'явіўся ў пачатку XX ст. Быў пашыраны і ў вёсках, дзе зазнаў уплыў народнай харэаграфіі. Выконвае падэспань любая колькасць параў, асноўны малюнак — круг. Найбольш характэрны варыянт танца, калі выканаўцы, узяўшыся за рукі, становяцца парамі па лініі танца тварам у твар і выконваюць простыя або прыстаўныя крокі ўправа і ўлева, павароты (дзяўчаты пад рукой хлопца), прытупы, падскокі і інш. Гэты блок рухаў паўтараецца некалькі разоў запар. У Докшыцкім раёне часам выконвалі таксама па-дэ-баск. У Брэсцкай вобласці ў час танца хлопцы выконвалі прысядку.

Зрэдку падэспань уключаюць у кадрылю, у сувязі з чым змяняецца характар танца і метрарытм. Падэспань часам суправаджаецца парнымі прыпеўкамі, хлапцоўскімі прысвістамі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 48 (641) снежань 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.