ПАДСАКАГалоўная »
ПАДСАКА — традыцыйная рыбалоўная прылада; невялікі сеткавы мяшок, прымацаваны да абруча, утворанага раздвоенай вершалінай маладога дрэўца. Называлі таксама сачок, чарпок, падхват. Адгалінаванні злучаліся сагнутым дугой прутам. Абруч рабілі таксама з тоўстага дроту, прымацоўвалі яго да палкі-ручкі.
Падсака падобная да сака, але меншых памераў. Ёю вычэрпвалі рыбу з палонак у час прыдухаў, летам — з азярынаў, а таксама вылоўлівалі з вады рыбу, атручаную або аглушаную ўдарам цяжкага прадмета па лёдзе. Падсакай як дапаможнай прыладай карысталіся пры лоўлі невадамі і кручковымі снасцямі. Вядомая і ў наш час.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 46 (639) снежань 2016 г. |