ПАДСАНКІГалоўная »
ПАДСАНКІ — тып санак, што выкарыстоўваліся пры перавозцы, траляванні лесу ў пары з санямі. Карацейшыя за сані; рабілі іх звычайна з натуральна выгнутых палазоў на тры пары капылоў, злучаных паміж сабой гнуткімі дубовымі вязамі або брускамі. Сярэдняя пара капылоў была даўжэйшая і выступала канцамі паверх намарзняў (наклесак), на іх набівалі папярэчыну — тоўсты брусок (лісіцу), на якую прыпадаў цяжар грузу.
Бярвёны грузілі на сані- кары камлёвай часткай, над заднія канцы (вяршыны) падводзілі падсанкі. Для павышэння манеўранасці пад час язды па лясных дарогах падсанкі звязвалі з санямі накрыж вяроўкамі-цягамі, ланцугамі — ад левай галоўкі да правага задняга капыла і ад правай галоўкі да левага задняга капыла саней.
Падсанкі разам з карамі выкарыстоўвалі да сярэдзіны XX ст. У наш час ужываюцца зрэдку.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 46 (639) снежань 2016 г. |