Пятніца, 26.04.2024, 08:24

КАРЫ, лесавозы

Галоўная »
КАРЫ, лесавозы – сані, вялікія калёсы для перавозкі лесу і будаўнічых матэрыялаў. Рабілі з масіўных, часцей натуральна выгнутых, палазоў (копанікаў); апошнія трывала злучалі паміж сабой па капылах дубовымі вязамі, брускамі ці патоўшчанымі на канцах калодкамі (лісіцамі, або падушкамі). Спосаб укладкі бярвёнаў залежаў ад даўжыні, канструкцыі, мясцовых тыпаў запрэжкі.

кары
Кары

Часам бярвёны клалі сярэдняй часткай на кары, каня запрагалі ў аглоблі, прымацаваныя да бервяна. У іншых выпадках бярвёны клалі на кары камлёвай часткай, а заднія іх канцы валакліся па снезе «цяглом» або клаліся на падсанкі (сучка).

Шырока выкарыстоўваліся кары да сярэдзіны XX ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.