Субота, 27.07.2024, 02:47

ПАДСЯДЗЁЛАК, сядзёлка

Галоўная »
ПАДСЯДЗЁЛАК, сядзёлка — частка вупражы. У больш простым варыянце ўяўляе сабой шырокі скураны пас на лямцавай падкладцы, які замацоўваецца па спіне каня з дапамогай папругі. Паверх падсядзёлка праз металічныя кольцы ці скобкі, замацаваныя на апорных калодках, прапускаюць церассядзёлак (церассядзельнік), што падтрымлівае аглоблі з атосамі. Нярэдка лямцавую падкладку мацуюць на цвёрдым корнусе на форме спіны жывёлы, да якой яна прылягае.


Падсядзёлак выкарыстоўваюць звычайна ў хамутна-аглаблёвай запрэжцы. У хамутна-пастронкавай ці шлейнай сістэме вупражы падсядзёлак нярэдка ўяўляў сабой наспінную дзягу, што мацуецца канцамі да пастронкаў, выконваючы адначасова і функцыі церассядзёлка.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 47 (640) снежань 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 58
Гасцей: 58
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.