Субота, 27.07.2024, 02:48

ПАДВІЧКА

Галоўная »
ПАДВІЧКАгалаўны ўбор замужніх жанчынаў накшталт кароны ў ляхавіцкім строі. Прадаўгаватым кавалкам (шырыня 12 — 15 см, даўжыня 50 — 60 см) фабрычнай тканіны (сацін, атлас, парча) абгортвалі «тканку» ці чагіец i замацоўвалі іголкамі. Для пруткасці ў падвічку ўстаўлялі кардон, паперу.

Маладуха ў падвічцы.
Вёска Астрэйкі Ляхавіцкага раёна

Выкарыстоўвалі пераважна тканіну чырвонага колеру з вертыкальнымі белымі палоскамі ці блакітнага колеру з раслінным узорам. Святочныя падвічкі ўпрыгожвалі букетамі жывых кветак ці дэкаратыўнай зеляніны, якія ўтыкалі збоку ці па цэнтры падвічкі, a таксама тасёмкамі, пацеркамі ды інш. У вясельным уборы паверх падвічкі завівалі намітку, а на патыліцы мацавалі пышны букет кветак.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 37 (630) кастрычнік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 59
Гасцей: 59
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.