Субота, 27.07.2024, 07:36

ПАДВОЙНАЕ ТКАЦТВА, двухасноўнае ткацтва

Галоўная »
ПАДВОЙНАЕ ТКАЦТВА, двухасноўнае ткацтва — тэхніка народнага ткацтва, што дазваляла атрымліваць падвойныя дывановыя тканіны, a таксама тканіны палатнянага ці рыпсавага перапляцення падвойнай шырыні.

Вядомае ў многіх народаў. На землях Беларусі пашырылася ў другой палове XIX ст. (пераважна ў заходняй частцы). Найбольшую вядомасць набылі гродзенскія падвойныя дываны з сюжэтна-арнаментальным малюнкам. Для асновы, якую пракідвалі ў 4 ніты, i для ўтку бралі ніткі двух кантрастных колераў. У выніку складанага ходу панажоў утвараліся 2 слаі асновы (2 зевы). Мяняючы рознаколерныя ніткі асновы верхняга i ніжняга слаёў дошчачкай-бральніцай, пракладвалі ўток i атрымлівалі кантрастны малюнак: карычневы на залацістым фоне, зялёны на чорным, фіялетавы на зялёным, чырвоны на сінім i г.д.

У наш час падвойныя дываны ткуць толькі асобныя майстрыхі, змяніўся i знешні выгляд тканінаў: сюжэтныя кампазіцыі амаль адсутнічаюць, у дэкоры пераважае геаметрычны i раслінны арнамент.

Другі больш просты від падвойнага ткацтва выкарыстоўваюць для вырабу посцілак падвойнай шырыні. У наш час ужываецца ў народным ткацтве Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай i Мінскай абласцей (рознаколерныя паласатыя посцілкі-вясёлкі). Для асновы бяруць тоўстыя льняныя або баваўняныя ніткі, для ўтку — шарсцяную пражу хатняга ці фабрычнага вырабу (апошнім часам — сінтэтычную пражу). Пры тканні карыстаюцца падзяляльнікам асновы (тонкі металічны пруток ці шнурок, які закладваюць у зеў паміж парамі нітоў). Пры парным ходзе панажоў утвараюцца адначасова два зевы — верхні i ніжні. У залежнасці ад ходу чаўнака атрымліваецца тканіна падвойнай шырыні (чаўнок прапускаецца праз верхні i ніжні зеў, a потым у адваротным напрамку) або мяшковую тканіну (чаўнок прапускаецца праз верхні i ніжні зеў, не мяняючы напрамку).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 39 (632) кастрычнік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.