ПАЛАЦІ — у колішняй сялянскай хаце насціл з дошак, на якім спалі. Лакальная назва палаткі. Мацаваліся пры сцяне каля печы — адным канцом на яе ляжанцы, другім — на двух калодках з перакладзінай на прыбітай да сцяны ці падвешанай да
бэлькі планды, жэрдцы (ашэстак). У наш час выйшлі з ужытку.