Субота, 27.07.2024, 03:43

ПАЛЬМЕТА

Галоўная »
ПАЛЬМЕТА (франц — palmette) — арнаментальны матыў у выглядзе сіметрычнага стылізаванага веерападобнага ліста пальмы, кветкі аканта або бружмеля. Выкарыстоўваецца ў архітэктурным дэкоры і дэкаратыўна-ўжытковым мастацтве.

Упершыню матыў пальметы зарадзіўся ў Егіпце і ўяўляў сабой стылізаваную веерападобную кветку лотаса; зафіксаваныя розныя тыпы егіпецкіх пальметаў — простыя, з адзінкавай кветкай; адзінкавыя з матывам узыходнага сонца; пэндзлі з кветак; кветка або пальмавая галіна, што абапіраюцца на скрутак. 3 Егіпта матыў пальметы распаўсюдзіўся на Крыт, у Месапатамію і Персію, дзе знойдзеныя адны з самых ранніх узораў пальметаў, верагодна, заснаваныя на старажытных егіпецкіх матывах.

Пальметамі аздобленыя фасады мінскага ГУМа.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №17 (658) май 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 57
Гасцей: 57
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.