Субота, 27.07.2024, 03:47

ПАРАБКІ

Галоўная »
ПАРАБКІ – 1) адна з назваў чэлядзі нявольнай (дворнай) на землях Беларусі ў XIV – XVI стагоддзях.

2) наёмныя работнікі з беззямельных сялянаў, якія працавалі па найме ў феадалаў у фальварках ці на вотчынных прадпрыемствах і ў гаспадарках заможных сялянаў. Колькасць парабкаў павялічылася ў XVIII – першай палове XIX стагоддзяў у сувязі з разлажэннем феадальна-прыгонніцкай сістэмы і пашырэннем маёмаснай дыферэнцыяцыі сялянства. У 1773 г. у Копыскім графстве з 969 сялянскіх гаспадарак 163 мелі наёмных работнікаў, сярод якіх 108 парабкаў. У перыяд капіталізму працэс абеззямельвання сялянства нарастаў, і на пачатку XX стагоддзя у Беларусі налічвалася 150 тысяч сельскагаспадарчых рабочых-парабкаў.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №42 (683) лістапад 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.