Серада, 29.11.2023, 12:49

ДВОР

Галоўная »
ДВОР – 1) комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў; тое, што і сядзіба.

2) Участак зямлі пры хаце, доме, абгароджаны плотам ці сценамі будынкаў (панадворак).

3) У феадальны перыяд двор, або дым, – асобная гаспадарка, якая абкладалася падаткамі і павіннасцямі.

4) Памесце, маёнтак. Феадальныя двары пашыраны на Беларусі са старажытнасці, належалі вялікаму Князю, магнатам, шляхце, зямянам, баярам. Вялікакняжацкія двары былі адначасова паштовымі станцыямі, цэнтрамі валасцей (апошнюю функцыю выконвалі і многія магнацкія двары). Падданым вялікага князя спыняцца на пастой у гэтых дварах забаранялася. Двор абносіў трывалым парканам (астрогам, або замётам у шулы), ад дарогі ў падвор’е вялі двухпольныя вароты або ярусная брама. На тэрыторыі двара стаялі велікакняжацкі (панскі) дом, флігелі, стайні, вазоўні, свірны, аборы, лазня, скарбніца і інш. Каля большасці двароў існавалі асобныя фальваркі. У 17 – 18 ст. былі таксама загарадныя "паляўнічыя" двары магнатаў з жыллём для гасцей і егераў, стайнямі, псярнямі і інш.

Аўтар: Ю.А. Якімовіч
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [193]
Адукацыя [35]
Спорт [1354]
Здарэнні [436]
Грамадства [446]
Эканоміка [34]
Транспарт [137]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Лістапад 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.