Субота, 27.07.2024, 03:17

ПАРАЎНАЛЬНА-ГІСТАРЫЧНАЕ МОВАЗНАЎСТВА, кампаравістыка

Галоўная »
ПАРАЎНАЛЬНА-ГІСТАРЫЧНАЕ МОВАЗНАЎСТВА, кампаравістыка — галіна мовазнаўства, якая шляхам параўнання і гістарычнага аналізу роднасных моваў і дыялектаў рэканструюе дапісьмовы стан і эвалюцыю вывучаемых моваў, структуру і гісторыю агульнай для той ці іншай групы прамовы. Узнікла ў пачатку XIX стагоддзя (Я.Грым, А.Вастокаў, Й.Добраўскі).

У аснове параўнальна-гістарычнага мовазнаўства выпрацаваны ў XIX стагоддзі параўнальна-гістарычны метад, што грунтуецца на пастулаце аб заканамерным характары гукавых зменаў, што адлюстроўваецца ў наяўнасці дакладных гукавых адпаведнікаў у тоесных марфемах роднасных моваў. Напрыклад, праславянскі гук *ё мае адлюстраванні: у стараславянскай мове — ь, у рускай і беларускай — «е», ва ўкраінскай — «і» (праслав. *seno, стараслав. сьно, рус. «сено», бел. «сена», укр. «сіно»). Пры дапамозе параўнальна-гістарычнага метаду выяўляецца сістэма заканамерных гукавых адпаведнікаў у роднасных мовах, на базе чаго рэканструюецца гукавая сістэма прамовы, склад, форма і гісторыя марфемаў.

Абсалютная (засведчаная ў пісьменнасці пэўнага часу) і адносная (па адносінах адной змены ў мове да іншай) храналогія дае магчымасць рэканструяваць паслядоўнасць моўных зменаў, што складаюць унутраную гісторыю мовы. Пэўную складанасць мае пошук заканамерных семантычных зменаў, а таксама даследаванне ў параўнальна-гістарычным плане сінтаксічных з'яваў.

Далейшае развіццё параўнальна-гістарычнага мовазнаўства звязанае з распрацоўкай прыёмаў рэканструкцыі лексікі і граматычных з'яваў індаеўрапейскіх моваў. Сучаснае параўнальна-гістарычнае мовазнаўства выкарыстоўвае метад унутранай рэканструкцыі — аднаўленне фактаў сістэмы, што не захаваліся, на базе захаваных элементаў і заканамернага характару ўнутрысістэмных сувязяў. У аснове метаду імавернасных абгрунтаванняў ляжаць моўныя ўніверсаліі і тыпалогія моваў (перанос на роднасныя мовы пэўных заканамерных адносінаў, выяўленых у няроднасных мовах). Распрацоўваюцца прыёмы семантычнай рэканструкцыі, вядуцца пошукі метадаў параўнальна-гістарычнага вывучэння сінтаксісу. У выніку даследаванняў з'явіліся гіпотэзы пра існаванне макрасем'яў.

У Беларусі даследаванні ў галіне параўнальна-гістарычнага мовазнаўства вядуцца ў Інстытуце мовы і літаратуры НАН Беларусі, БДУ (В. Мартынаў, А. Супрун, Р. Краўчук, Г. Цыхун і іншыя). 3 1978 года выдаецца шматтомны «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (рэдактар А. Цыхун).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №43 (684) лістапад 2017 год;
«Краязнаўчая газета» №44 (685) снежань 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 44
Гасцей: 44
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.