Субота, 27.07.2024, 03:05

ПАРЦЭЛЯЦЫЯ

Галоўная »
ПАРЦЭЛЯЦЫЯ (ад франц. parcelle часцінка) — раздрабленне зямельных надзелаў. У міжваеннай Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі, дзе панавала буйное памешчыцкае землеўладанне, парцэляцыяй называлі разбіўку дзяржаўных, памешчыцкіх і так званых кінутых (землі бежанцаў, якія не вярнуліся на радзіму) зямель на дробныя ўчасткі (парцэлы, ад 2 да 20 га) і продаж іх праз дзяржаўны банк.

Адно з мерапрыемстваў аграрнай рэформы Польшчы ў 1920—1930-я гады. Асноўная мэта — узмацніць сацыяльную апору польскай дзяржавы на вёсцы — так званага кулака. Праводзілася паралельна з камасацыяй, асадніцтвам і ліквідацыяй сервітутаў на аснове законаў «Пра надзяленне зямлёй салдатаў польскай арміі» (1920) і «Пра парцэляцыю, камасацыю і асадніцтва» (1925). У Заходняй Беларусі правядзенне парцэляцыі пачалося ў 1921 годзе, мела каланізатарскі характар. Польскі ўрад выкарыстаў яе для насаджэння на захопленых землях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны польскіх ваенных каланістаў — асаднікаў і ўмацавання мясцовага кулацтва, захаваўшы ў асноўным памешчыцкае землеўладанне. Прыкрываючыся парцэляцыяй, памешчыкі прадавалі горшыя землі па спекулятыўных (так званых рыначных) цэнах. Такая прыватная парцэляцыя ў народзе называлася «дзікай» парцэляцыяй. Цягам 1921—1925 гадоў у Заходняй Беларусі штогод прадавалася прыкладна 25 тысяч га дзяржаўных і 27 тысяч га памешчыцкіх зямель. Да 1934 года распарцэлявана блізу 600 тысяч га (каля 20 % памешчыцкіх зямель). Каля 80 % з іх трапіла ў рукі кулакоў і асаднікаў. Сяляне Заходняй Беларусі выступалі супраць такой аграрнай рэформы, у тым ліку супраць парцэляцыі ў падобным варыянце.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №19 (708) май 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.