Пятніца, 26.04.2024, 20:47

ПАРОМ, перавоз

Галоўная »
ПАРОМ, перавоз – плывучы мост для пераправы людзей, жывёлаў і грузаў з аднаго берага ракі на другі. Як спецыфічнае грузапасажырскае судна вядомы з ранняга сярэднявечча на ўсіх буйных рэках – Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Дзвіне ды інш.

Складаецца з плывучай апоры і платформы з поручнямі. У якасці апоры служылі 2-3 вялікія выдзеўбаныя лодкі (дубы, чайкі). Упоперак іх клалі дубовыя бэлькі і насцілалі памост з тоўстых дошак, якія прыбівалі цвікамі да бэлек. Часам платформу замацоўвалі на памосце з дубовых дыляў (у гэтым выпадку не было апоры з лодак). Па абодвух баках парома рабілі бар'ер, поручні. Звычайна паром меў плошчу 50-100 м² і мог змясціць 8-10 адна-, параконных вазоў. На Тураўшчыне вядомы старажытны тып парома карытападобнай формы, без плывучай апоры. Уз'язджалі на паром і з'язджалі з яго па нахіленых мастках. Рухаўся ён звычайна пры дапамозе каната ці металічнага троса, працягнутага праз блок, замацаваны на бар'еры, і прывязанага да слупоў на абодвух берагах ракі. У веснавую паводку, у час разліву рэк паром кіраваўся доўгімі шастамі (ялінамі) на мелкаводдзі, а на глыбокім фарватэры – з дапамогай вялікага вясла (дрыгаўкі). У Рэчыцкім Палессі лоцману, які кіраваў паромам, дапамагалі некалькі рабочых. На Дняпры і Прыпяці ранняй вясной (пасля крыгаходу) ролю парома выконвалі вялікія лодкі (дубы) на вёслах. Напрыклад, чарнабыльскі дуб (даўжыня да 12 м, шырыня да 2 м) мог адначасова перавезці 1-2 гружаныя фурманкі з коньмі. У XIX – пачатку XX ст. паромы трымалі перавозчыкі за пэўную плату, якую бралі грашыма, збожжам і інш.

Паромныя пераправы існуюць і ў наш час, але паром значна ўдасканалены: апорамі служаць металічныя пантоны, рух ажыццяўляецца з дапамогай цягачоў (кацераў). Зрэдку захаваліся і традыцыйныя – на металічных лодках і з тросам на блоку.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №48 (689) снежань 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.