Субота, 27.04.2024, 00:55

ПАЛЕССЕ

Галоўная »
ПАЛЕССЕ — гісторыка-геаграфічная і этнаграфічная вобласць у басейне ракі Прыпяць. Этымалогія звязаная са славянскім лес, балоцісты лясок, лясістая мясцовасць сярод балотаў, а таксама з балцкім Pala, Palios, Pelese, Pelyso — балота, балоцісты лес, вялікае балота. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1276 г. адносна тэрыторыі на поўдзень ад Капыля; паводле гістарычных крыніцаў XIV — XVI стст. (хронікі Яна Длугаша, М. Кромера, беларуска-літоўскія і старажытна-ўкраінскія летапісы) — землі паміж Валынню, Мазовіяй, Прусіяй, Літвой і Руссю (апошняя пераважна ў Падняпроўі). Польскі гісторык М. Стрыйкоўскі больш дасканальна лакалізаваў Палессе — землі на ўсход ад Падляшскага ваяводства да ракі Днепр, адзначаў, што там жывуць літвіны і русіны. Гістарычныя крыніцы XVII — XVIII стст. варыятыўна вызначаюць арэал Палессе ад Брэста і Кобрына да Дняпра і Кіева, ад Слуцка і Капыля да Валыні, стабільна — тэрыторыю Папрыпяцця; упершыню ўпамінаюць этнанімічнае вызначэнне палешукі як назву насельніцтва рэгіёна. Расійскі гісторык В. Тацішчаў (XVIII ст.) атаясамліваў Палессе з Чорнай Руссю і лакалізаваў іх землі паміж Дняпром, Прыпяццю, Мазовіяй і Жмуддзю. Сталічным горадам Палесся лічыў Навагрудак, насельніцтва называў рускімі, літоўцамі ці літвінамі.

У навуковай і публіцыстычнай літаратуры XIX — XX стст. арэал назвы Палессе паступова пашыраўся. Гэта абумовіла ўзнікненне дыферэнцыраваных вызначэнняў Палесся па тэрытарыяльнай (Пінскае, Брэсцкае, Мазырскае, Валынскае, Бранскае, Жыздрынскае ды інш.) і этнічнай (Беларускае, Украінскае, Рускае, Польскае) прыкметах. Даследчыкамі было адзначана, што тэрыторыя, дзе была распаўсюджаная назва Палессе, этнічна неаднародная, заселеная насельніцтвам, якое размаўляе на дыялектах з перавагай элементаў беларускай, украінскай і рускай моваў; мае лакальныя культурна-побытавыя аеаблівасці і дыферэнцыраваную этнанімічную самасвядомасдь.

Цяпер назва Палессе ўжываецца перавансна ў межах Пружаны — БярозаКосаваІвацэвічыГанцавічы — Старобін — Любань — рака Пціч — Ельск — Славечна — Корасцень — Кастопаль — Ківерцы — Любомль — Ратна — Антопаль. Адрозніваюць у Беларусі таксама Заходняе Палессе і Усходняе Палессе.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №13 (654) сакавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.