ПАСАД, прадграддзе, прадмесцеГалоўная »
ПАСАД, прадграддзе, прадмесце — гандлёва-рамесная частка феадальнага горада за крапасной сцяной у X — XVIII стагоддзях. Размяшчаўся побач з дзядзінцам, звычайна на беразе ракі. У пасадзе жылі пераважна рамеснікі і купцы, тут адбываўся гандаль.
Пасады мелі ўсе гарады Беларусі. У Полацку ў XVI стагоддзі было шэсць пасадаў (Вялікі, Запалоцкі, Крыўцоў і іншыя) агульнаю плошчай больш за 100 га.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» №20 (709) май 2018 год |