Субота, 27.07.2024, 16:30

ПАВУЧАННЕ

Галоўная »
ПАВУЧАННЕ — у старажытнай літаратуры празаічны твор павучальнага характару. Бытаваў у форме дыдактычнага «слова», пропаведзі, прамовы. Узнік пад уплывам візантыйскай і балгарскай царкоўнай прамоўніцкай прозы. У Кіеўскай Русі вядомы з сярэдзіны XI ст.

Зборнікі павучанняў «Златавуст», «Златаструй», дзе былі змешчаныя «словы» Іаана Златавуста і іншых ў якія пазней уключаліся як выдатныя ўзоры «словы» Кірылы Тураўскага, далі матэрыял для старажытна-рускіх зборнікаў «Ізмарагд» і «Златыя чэпі», былі папулярнымі на беларускіх землях, перапісваліся і друкаваліся ў XII — XVIII стст.

Павучанні ствараліся царкоўнымі і свецкімі аўтарамі. Царкоўныя былі двух відаў: простыя, без рытарычных акрасаў «настаўленні ў веры» (Лука Жыдзята, Феадосій Пячэрскі) і ўрачыста-ўзнёслыя — пра магутнасць рускай дзяржавы, яе князёў і г.д. (мітрапаліт Іларыён, Кірыла Тураўскі). Лепшыя ўзоры павучанняў выходзілі за рамкі царкоўнай дыдактыкі, у іх уздымаліся пытанні шырокага грамадскага значэння, асветніцтва, гуманізму (творы Грыгорыя Цамблака, Сімяона Полацкага, Георгія Каніскага). У «Ізборніку» Святаслава 1076 г. змешчанае павучанне аб павазе да кніг. Вядомыя павучанні Яраслава Мудрага і «Павучанне Уладзіміра Манамаха», у якіх яны настаўляюць сваіх дзяцей дзяржаўнай і жыццёвай мудрасці.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 32 (625) жнівень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.