Субота, 27.07.2024, 05:36

«ПАВУЧАННЕ УЛАДЗІМІРА МАНАМАХА»

Галоўная »
«ПАВУЧАННЕ УЛАДЗІМІРА МАНАМАХА» — помнік старажытна-рускай пісьменнасці XII ст.; першы свецкі літаратурны твор. Напісанае вялікім князем кіеўскім Уладзімірам Манамахам блізу 1117 г. як запавет, урок дзяржаўнай і жыццёвай мудрасці сваім дзецям і іншым князям.

Галоўная ідэя — строга прытрымлівацца феадальнага правапарадку і дагавораў, кіравацца інтарэсамі Русі, а не эгаістычнымі імкненнямі. Спалучэнне дыдактыкі з апавяданнем пра асабістае жыццё ў форме аўтабіяграфіі — асноўная асаблівасць твора. Уладзімір Манамах сцвярджае ідэал князя-патрыёта, цвёрдага ў рашэннях, адважнага ў паходах і на «ловах», навучае нястомнай працавітасці, імкненню да ведаў, маральнай дасканаласці, актыўнай спагадзе бедным і прыгнечаным.

Помнік дапаўняе пісьмо Уладзіміра Манамаха Алегу Чарнігаўскаму, якое вызначаецца веліччу бацькоўскага пачуцця, лірызмам і паэтычнасцю. Захаваўся ў адзіным спісе ў складзе Лаўрэнцьеўскага летапісу.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 32 (625) жнівень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.