Субота, 27.07.2024, 05:45

ПАЗНАНСКІ ЗБОРНІК

Галоўная »
ПАЗНАНСКІ ЗБОРНІК — рукапісны помнік беларускай літаратуры XVI ст. Узнік каля 1580 г., верагодна, на Навагрудчыне ў асяроддзі беларускай шляхты. Уключае творы старажытнай беларускай перакладной і арыгінальнай літаратуры. Сярод іх: «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Гісторыя пра Атылу», «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага» (поўная рэдакцыя). Тэксты твораў адметныя багаццем і чысцінёю беларускай літаратурнай мовы таго часу.

Рукапіс адкрыты ў 1846 г. В. Бадзянскім, даследаваны А. Брукнерам. Упершыню беларускія аповесці з Пазнанскага зборніка апублікаваў А. Весялоўскі (1888), летапіс — С. Пташыцкі ў Поўным зборы рускіх летапісаў( т. 17, 1907 г.), арыгінал зберагаецца ў публічнай бібліятэцы імя Э. Рачыцкага (Польшча).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 1 (642) студзень 2017 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.