ПЕЛЯГРЫНДСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПЕЛЯГРЫНДСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Пелягрында Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. У паўзруйнаваным стане.
Твор архітэктуры позняга класіцызму. Была вырашана кубападобным аб'ёмам пад шатровым дахам. Грані былі прарэзаны шырокімі арачнымі прасветамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|