ПЕЛЯСАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПЕЛЯСАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў пачатку 21 стагоддзя з дрэва.
Вырашана ў форме двухграннага бугала, тарцы якога гарызантальна ашаляваны і на фасадзе асіметрычна прарэзаны прамавугольным аконным і ўваходным праёмамі. Бляшаны дах завершаны высокім металічным крыжом.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|