Субота, 27.07.2024, 03:49

ПЕРАМЁТ

Галоўная »
ПЕРАМЁТ — традыцыйная рыбалоўная снасць: шнур (ад 10 да 30 метраў), па ўсёй даўжыні якога прывязваюцца павадкі з кручкамі. У асноўным скарыстоўваецца для лоўлі драпежнай рыбы. Лакальная назва — шнур.

На кручкі чапляецца прынада: чарвякі, жыўцы і іншае. Перамёт устанаўліваюць папярок вадаёмаў. Каб не зносіла плынь, прывязваюць да кустоў, часам да канцоў шнура прымацоўваюць каменне. Рыба, праглынуўшы кручок з прынадай, плавае на павадку да прыходу рыбалова. Як адмысловая прылада выкарыстоўвалася ў Паазер'і для лоўлі вугроў.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №38 (727) кастрычнік 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 58
Гасцей: 58
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.