Субота, 27.07.2024, 03:42

ПЕРАВАЛОКА

Галоўная »
ПЕРАВАЛОКА — традыцыйная рыбалоўная снасць. Лёскай служыў шнур, раздвоены на канцы павадкамі, да якіх чаплялі кручкі з прынадай.

У выбраным вузкім месцы праз раку перацягвалі вяроўку, прывязвалі яе канцы да калкоў, убітых каля берага. На дно ракі на шнуры пры дапамозе каменя апускалі кошык з прыкормам (макухай). Свабодны канец шнура прывязвалі да вяроўкі. У гэтым жа месцы да яе прывязвалі яшчэ адзін шнур (адвод), другі канец якога прымацоўвалі да сярэдзіны вудзільна. Павадкі шнура перавалокі тонкімі лёскамі, звітымі з конскага хваста, утрымліваліся недалёка ад кошыка з кормам. Праглынуўшы кручок з прынадай, рыба рвала валасяныя лёскі, аслабляла асноўную лёску вуды, вудзільна з прыўзнятым канцом клалася на ваду і сігналізавала пра ўлоў. Лоўля перавалокай была пашыраная на Дняпры на Магілёўшчыне.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №38 (727) кастрычнік 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.