Субота, 27.07.2024, 03:27

ПЕРСАНАЖЫ НАРОДНАГА ТЭАТРА

Галоўная »
ПЕРСАНАЖЫ НАРОДНАГА ТЭАТРА.  У розных формах народнага тэатра – калядных гульнях, батлейцы, народнай драме – дзейнічаюць устойлівыя персанажы. У батлейцы яны лялечныя, у гульнях і народнай драме – жывыя. Найбольш пашыраныя: дзед (стары-далакоп, стары, мужык), яўрэй, цыган, доктар, франт («элегант», «чужаземец»). Усе яны ўвасабляюць карнавальны пачатак народнага тэатра, у той ці іншай ступені належаць да катэгорыі блазнаў. Яны і паводзяць сябе адпаведна: прыкідваюцца, строяць дурня, развесяляюць гледачоў, абсмейваюць усіх і ўсё, у тым ліку і саміх сябе, перакладаюць «высокае» і сур'ёзнае на вясёлы лад, так што нават пахаванні і паядынкі не ўспрымаліся ўсур'ёз, трагічна. Сцэны з удзелам гэтых персанажаў пабудаваныя паводле адзінага прынцыпу: уключаюць жартаўлівы дыялог, бойкі (лупцоўкі), танцы (скокі).

У народным тэатры існавалі пэўныя традыцыі для паказу падобных персанажаў ужываліся спецыяльныя прыёмы размовы з глухім (дыялогі старога-далакопа, яўрэя са скамарохам, царом), смехавой самарэкламы (рэкамендацыі доктара, цыгана, яўрэя, франта, часам казака), фамільярнасці, а таксама падкрэсліванне фізічных заганаў (напрыклад, старога, яўрэя), што стварала дадатковы камічны эфект. У яўрэя функцыя персанажа іншы раз падкрэслівалася наяўнасцю ў яго гарба як аднаго з атрыбутаў блазна.

У рэчышчы агульнай народна-святочнай сістэмы вобразаў дзейнічаюць у народным тэатры і такія персанажы, як гусар, рыцары (звычайна ў паядынках), смерць. У іх абмалёўцы выкарыстоўваліся карнавальныя матывы, адбівалася вясёлая святочная атмасфера народных паказаў. Таму не такая ўжо страшная ў народным тэатры і смерць – яе прымаюць за п'яную бабу, з ёй таргуюцца, часам і яна скача, «адпускае» ахвяру, ёсць нават выпадак, што і яе саму забіваюць.

Характэрныя для народнага тэатра і парныя персанажы: маладзічка і немец, цыган і «хвіцэр», дзед Антон і Антоніха, цыган і цыганка, улан і уланка, цыган і улан, казак і казачка, яўрэй і яўрэйка, два рыцары («жаўнеры»), Мацей (мужык, стары, дзед) і доктар, доктар і барыня (паненка), казак і яўрэй, дзед і чорт, мужык і казак, дзед і яўрэй.

Дзейнічалі ў народным тэатры і так званыя сур'ёзныя персанажы – цар Ірад, цар Максіміліян, скараход, салдаты (воіны, рыцары, пажы), але іх сур'ёзнасць адносная, яны таксама ўцягнутыя ў агульную атмасферу народных паказаў. Апрача таго, у народным тэатры ёсць персанажы-жывёлы: «каза», «кабыла», «мядзведзь», «журавель», «кот».

Упершыню вылучыў батлеечныя персанажы і вызначыў сцэны з іх удзелам Яўхім Карскі («Беларусы», том 3, выпуск 3, 1922 год).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №47 (736) снежань 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 50
Гасцей: 50
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.