Субота, 27.07.2024, 05:39

«ПІКАР»

Галоўная »
«ПІКАР» — дзіцячая гульня. Колькасць гульцоў не абмежаваная. Кожны меў свой кіёк. Для гульні быў патрэбен таксама невялікі (10 см вышыні і таўшчыні) кавалак дрэва або стары металічны кубак ці бляшанка — пікар. Яго ставілі ў абведзены квадрат за 6—8 метраў ад пазначанай на зямлі лініі — мяжы (за ёй знаходзіліся ўдзельнікі). Потым выбіралі вартаўнічага пікара, яго таксама называлі «пікар». Кожны гулец ставіў кіёк на ступню нагі (прытрымліваючы верхні канец рукой) і, разгойдаўшы яго, кідаў наперад. Чый кіёк падаў найбліжэй ад мяжы, той і заставаўся «пікарам». Вартаўнічы станавіўся воддаль ад пікара, які астатнія ўдзельнікі імкнуліся збіць, па чарзе кідаючы свае кійкі. Калі хто збіваў пікар, вартаўнічы хутка ставіў яго на месца, тым часам гулец павінен быў забраць свой кіёк, ды так, каб «пікар» не паспеў крануць яго сваім кійком. Калі ж вартаўнічаму гэта ўдавалася, ён сам збіваў пікар і ўцякаў за мяжу, а «пікарам» станавіўся гулец. Калі ж новы вартаўнічы паспяваў паставіць пікар на месца, дакрануцца кійком да папярэдняга вартаўніка і ўцячы за мяжу, то той заставаўся за «пікара» далей. Калі папярэднія гульцы не ўцэлілі ў пікар, яны беглі па свае кійкі разам за тым, хто яго збіў; тады яны дапамагалі адно аднаму, збіваючы пікар, бо калі ён ляжаў на зямлі, дотык вартаўнічага не залічваўся.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 06 (743) люты 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.