Субота, 27.07.2024, 02:36

ПЛАН у архітэктуры

Галоўная »
ПЛАН (ад лац. planum плоскасць) у архітэктуры — 1) выкананае ў вызначаным маштабе графічнае адлюстраванне гарызантальнай праекцыі будынка (або аднаго з яго паверхаў ці памяшканняў), ансамбля будынкаў, населенага пункта ў цэлым ці асобных яго частак. Бываюць планы натурныя (ствараюцца на аснове абмераў архітэктурных) і праектныя (ствараюцца пры праектаванні архітэктурных збудаванняў). Залежна ад прызначэння на плане могуць быць паказаныя канструкцыі сценаў і апораў, расстаноўка мэблі ў інтэр'ерах, размяшчэнне абсталявання і схема тэхналагічнага працэсу ў вытворчых памяшканнях, азеляненне тэрыторыі і схема транспартнай сеткі ў горадзе і іншые. План звычайна характарызуе форму і канфігурацыю збудавання;

2) характарыстыка размяшчэння асноўных частак будынка або ансамбля на ўзроўні зямлі (у шматпавярховых будынках і ў комплексах, размешчаных на складаным рэльефе — на розных узроўнях).

Планы выкарыстоўваліся з даўніх часоў (Старажытная Грэцыя). Старажытнарымскі архітэктар і інжынер другой паловы I-га стагоддзя да нашай эры. Вітрувій у сваім архітэктурным трактаце «Дзесяць кніг аб архітэктуры» ўпамінае аб пабудове контураў будынкаў на паверхні зямлі.

У Беларусі схематычныя планы-абрысы пачалі выкарыстоўваць з XVII стагоддзя. У 2017 годзе з'явілася інфармацыя, што ў Полацку пад час археолага-рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра знойдзены фрагмент будаўнічага чарцяжа мяжы XI — XII стагоддзяў. План на плінфе выкананы так, быццам гэта чарцёж сучаснага архітэктара. На думку навукоўцаў малюнак зроблены высокакваліфікаваным майстрам, які, магчыма, і кіраваў будаўніцтвам храма-пахавальні. Мяркуюць, што плінфа з поўнай выявай плана была не менш за 30 см. Верагодна, чарцёж быў зроблены пісалам (тоненькай палачкай) на сырой гліне, пасля чаго яна была абпаленая.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 23 (760) чэрвень 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 23
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.