Субота, 27.07.2024, 02:52

ПЛІНФА

Галоўная »
ПЛІНФА (ад грэч. plinthos цагліна) — шырокая і плоская абпаленая цэгла. Вядомая ў Старажытным Рыме. Выкарыстоўвалася ў манументальным будаўніцтве Візантыі, адкуль у X — XI стагоддзях трапіла ў Старажытную Русь.

На тэрыторыі Беларусі найбольш характэрная для пабудоваў XI — XII стагоддзяў Полацкай школы дойлідства і Гродзенскай школы дойлідства. Аздаблялася рэльефнымі знакамі (трызубец, пяціканцовая зорка і іншыя). Рады плінфы змацоўвалі цамянкай. Была пашыраная муроўка «са схаваным радам», у якой чаргаваліся заглыбленыя і высунутыя наперад рады плінфы. Такая муроўка называлася «паласатай», паверхня сцяны мела дэкаратыўны выгляд у выніку чаргавання чырвоных палосаў плінфы і бледна-ружовых цамянкі (Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннінская царква ў Полацку; храмы Бельчыцкага Барыса-Глебскага манастыра). Часам у муроўцы чаргаваліся рады плінфы і каменю-вапняку (Дабравешчанская царква ў Віцебску). Для пілястраў, лапатак і іншых архітэктурных дэталяў выкарыстоўвал і трапецападобную, паўкруглую плінфу.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 25 (762) кастрычнік 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 62
Гасцей: 62
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.